Нацыянальная бібліятэка ўвайшла ў спіс найвыродлівейшых будынкаў свету
Часопіс Travel + Leisure склаў уласны рэйтынг 13 самых непрыгожых будынкаў свету.
14.10.2009 / 09:56
У рэйтынгу, складзеным часопісам Travel + Leisure, названыя 13 самых непрыгожых будынкаў свету. Пераважаюць творы амерыканскіх архітэктараў, іх у спісе чацвёра.
З постсавецкай прасторы ўзяты адзін, зато які - Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Мінску! Складальнікі спісу адзначаюць, што
якой бы ні была бібліятэка, самае выродлівае - прыбудовы да яе. Іх называюць геаметрычным раўнаннем з памылкай.А вось дыямент апісваецца як ромбакубаактаэдр.
Таксама ў спісе прадстаўленыя збудаванні з Перу, Кітая, Нідэрландаў, Францыі і Паўднёвай Карэі.