Лаўроў стварыў старонку МЗС Расіі «УКантакце»

Без сэлфі не абышлося.

18.06.2015 / 22:41

Міністэрства замежных спраў Расіі верыфікавала і адкрыла афіцыйную старонку «УКантакце» падчас візіту ў офіс сацсеткі Сяргея Лаўрова. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар «УКантакце» Георгій Лабушкін.

Сяргей Лаўроў наведаў офіс «Укантакце» ў межах Міжнароднага эканамічнага форуму, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу.

Акрамя гэтага, Міністр замежных спраў пакінуў аўтограф на сцяне офіса сацсеткі, наведаў купал дома «Зінгер», зрабіў сумеснае сэлфі з супрацоўнікамі кампаніі і атрымаў у падарунак фірмовую талстоўку са спасылкай на афіцыйную старонку МЗС ва «Укантакце».

Вольга Гарапучык, фота са старонкі Георгія Лабушкіна