У Мінску знеслі помнік Леніну ФОТАФАКТ

Павалены помнік у вайсковым гарадку Уручча.

25.02.2015 / 08:13

Помнік правадыра пралетарыяту знеслі, хаця ён і не замінаў будоўлі. Павалены помнік у вайсковым гарадку Уручча.

«Ці быў гэта загад зверху, але будаваць новую дарогу помнік не перашкаджаў», – паведамляе Belsat.eu.

Будаўнікі кажуць, што праз некаторы час рэшткі помніку адвязуць на захоўванне ў 120 дывізію, якая знаходзіцца ў вайсковым гарадку Уручча. Але калі гэта будуць рабіць, невядома. На пытанне, ці сапраўды гэта знеслі Леніна, адзін з мінакоў адказаў: «Гэта ж не Лукашэнку! Чаго тут дзівіцца».