У цэнтры Мінска выцягнулася даўжэзная чарга па танную вопратку ФОТА

17.11.2014 / 14:07

Палац мастацтва знаёмы мінчукам не столькі мастацкімі выставамі, колькі ў якасці месца правядзення танных ярмарак мёда, адзення і гаспадарчых тавараў. 

Сёння у шатрах на ганку Палаца мастацтваў адкрыўся чарговы кірмаш. Прадаўцы анансавалі нізкія кошты — джынсы па 100 тысячаў, пухавікі па 400. Такія прапановы прыцягнулі дзясяткі людзей, у асноўным пенсіянераў, якія выстраіліся ў даўжэзную чаргу. Яна стаіць ад раніцы.

«Маркетолаг ПП «Экспанент» Наталля Дашкевіч паведаміла «НН», што ад 14:30 людзям у чарзе будуць раздаваць гарбату».

У чарзе стаяць у асноўным пенсіянеры. 

Людзям на месцы раздаюць рэкламныя ўлёткі з прапановамі. 

Працуе і зазывала з мегафонам. 

Прадавец тавараў для кухні. 

Пакупнікоў пасцельнай бялізны прапускаюць без чаргі.

Адзінкі спрабуюць прабрацца да распродажу без чаргі праз уваход на ганак з боку двара. 

Кірыла Хілько