Уільям і Кейт паказалі маленькага прынца — фота

23.07.2013 / 21:40

Герцаг і герцагіня Кембрыджскія, прынц Уільям і Кейт Мідлтан, выйшлі з бальніцы, дзе праходзілі роды будучага спадчынніка брытанскага трону, несучы на руках нованароджанага прынца.

Гэта першае з’яўленне праўнука каралевы Елізаветы Другой на публіцы.

Роды адбыліся ў панядзелак ў бальніцы Сэнт-Мэры на захадзе Лондана, вага хлопчыка склала 3,8 кг. Першае дзіця прынца Уільяма і Кейт атрымае тытул прынца Кембрыджскага; ён стаў трэцім у чарзе на атрыманне ў спадчыну брытанскага пасаду.

Прынц Уільям прысутнічаў пры родах і пазней зрабіў заяву, у якой гаворыцца, што яны з жонкай «знаходзяцца на вяршыні шчасця».