Пуцін: Расія дала Беларусі 5 млрд даляраў

15.03.2013 / 21:39

«Расійскі бізнес актыўна інвестуе ў беларускую эканоміку, сума назапашаных капіталаўкладанняў перавышае 5 млрд. даляраў»,
— заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу паводле вынікаў пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

«У асноўным гэта прамыя інвестыцыі ў рэальны сектар беларускай эканомікі, у стварэнне новых вытворчасцяў і новых працоўных месцаў», — прыводзіць словы Пуціна прэс-служба Крамля. Як заявіў расійскі прэзідэнт, падчас пасяджэння ВДС бакі дамовіліся і надалей у прыярытэтным парадку займацца ўмацаваннем эканамічнага партнёрства як адной з асноў Саюзнай дзяржавы.

Пуцін адзначыў, што ў 2012 годзе тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю вырас на 10% і «ўшчыльную наблізіўся да рэкорднай адзнакі» 45 млрд. долараў ЗША. «Плануем і ў далейшым нарошчваць сустрэчныя таварныя патокі і думаем, што найбліжэйшым часам мы дасягнем мяжы 50 млрд. долараў», — сказаў расійскі кіраўнік.

Ён паведаміў пра зацвярджэнне бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2013 год, які складзе 4,8 млрд. рублёў. «Гэта бюджэт развіцця, — падкрэсліў Пуцін. — Гэтае развіццё дазваляе павялічыць канкурэнтаздольнасць эканомікі Расіі і Беларусі. Сродкі пойдуць на фінансаванне перспектыўных праграм у сферы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у гуманітарнай і інфармацыйнай галінах».