Цыклон дабраўся да метро: «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» працуюць са збоямі — фота

абнаўляецца

15.03.2013 / 18:20

Людзі ішлі да бліжэйшых станцый метро ў патрэбных ім кірунках.

Чарга ў касу на ст.м. «Плошча Перамогі».

«Кастрычніцкая».

«Кастрычніцкая»: утварылася чарга ў тунэлі, які вядзе на «Купалаўскую».

Новых пасажыраў на цэнтральныя перасадачныя станцыі не пускалі: на фота -- уваход у "Кастрычніцкую" і "Купалаўскую" ля Цэнтральнага ўніверсама.

Снежны буран у Мінску наклаўся на гадзіну пік. Машынамі праехаць цяжка, таму метро не дае рады колькасці пасажыраў. Як паведамляюць карэспандэнты NN.BY, станцыі метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» працуюць са збоямі. Каля 18.10 сталі эскалатары, перасталі спыняцца цягнікі на «Кастрычніцкай». Пасажыраў па гучнай сувязі папрасілі выходзіць са станцый, уваход на станцыі абмежавалі. Людзі падымаліся з «Кастрычніцкай» па прыступках эскалатараў і тунэлю, які вядзе на «Купалаўскую». У тэнэлі на нейкі час утварылася чарга. У цісканіне палохаліся і плакалі малыя дзеці.

Пасажыры змушаныя былі ісці да бліжэйшых станцый метро ў патрэбным ім кірунку.

Каля 18.30 па гучнай сувязі на «Кастрычніцкай» паведамілі, што рух на Аўтазаводскай лініі аднаўляецца.

ЮУ, фота Сяргея Гудзіліна, Кірыла Хілько