У Слуцкім раёне на трасе Мінск — Мікашэвічы арганізаваны пункты дапамогі кіроўцам

15.03.2013 / 17:18

У сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я на адной з самых аварыйных у краіне аўтадарог Мінск — Мікашэвічы на тэрыторыі Слуцкага раёна арганізаваны пункты абагравання.

Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама Аляксандр Данільчанка, такія пункты створаны ва ўсіх дамах культуры ўздоўж трасы.

Сюды можа звярнуцца любы кіроўца, каб абагрэцца, бясплатна атрымаць гарачы чай і дапамогу.

Пункты дапамогі арганізаваны па ініцыятыве міліцыі.