«Таямніцы свету» на РЕН ТВ: «Лукашэнку спрабавалі атруціць бруснічным морсам»
26.01.2013 / 21:43
Выйшла новая перадача з цыклу «Таямніцы свету» на канале
У ёй распавядаецца пра спробы заходніх спецслужбаў пазбаўляць жыцця і здароўя «нязгодных» кіраўнікоў.
Пачалі аўтары перадачы з кіраўніка Беларусі.
Нібыта, каб не дапусціць яго абрання ў 2010 г., «самае засакрэчанае падраздзяленне ЦРУ» труціла Лукашэнку цыянідам.Інфармацыя падаецца са спасылкай на «беларускія апазіцыйныя газеты» (у кадры чамусьці — даваенныя выданні: можна пазнаць «Звязду», «Чырвоную змену», «Савецкую Беларусь»).
У 1999, кажуць аўтары, Лукашэнку падчас афіцыйнага прыёма «спрабавалі атруціць з дапамогай любімага бруснічнага морсу»,пасля чаго «паўтара месяцы Лукашэнка не з’яўляўся на публіцы».
А ў
Але ўсё марна, кажуць аўтары, бо Лукашэнка мае доступ да распрацаванай яшчэ ў сталінскія часы «таблеткі неўміручасці», якой карысталіся савецкія кіраўнікі.
Далей падобнага кшталту «таямніцы» раскрываюцца пра Арафата, Чавеса, Мубарака, Юшчанку, Кенэдзі…
Перадача, хоць і ўзроўнем — ніжэй калена, мае сур’ёзную прапагандысцкую задачу: давесці абываталю, што кругом — ворагі, «сусветная закуліса», што іх падкопы — прычына любой нестабільнасці ў свеце і спадзявацца можна толькі на расейскае кіраўніцтва і яго хаўруснікаў.
А часам фантазіі аўтараў «Таямніц свету» выклікаюць прыступы такога істэрычнага смеху, што пачынаеш падазраваць: ці не распыляецца і падчас прагляду