У Лідзе 25 лютага адбыўся суд над інжынерам і бацькам двух непаўнагадовых дзяцей. Яго абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле 24.23 КаАП.

Паводле пратакола, мужчына ў сацсетцы X (Twitter) размясціў надпіс «Жыве Беларусь». На судзе ён прызнаў сваю віну.

У выніку яму прызначылі 15 сутак арышту, піша «Вясна».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0